Loading home…

«Idyatyzm» («Ідыятызм») — альбом беларускага музычнага гурту "Глюкі", выдадзены ў 2009 г. пасля афіцыйнага сканчэння дзейнасці гурту. Увайшоў у тройку лепшых альбомаў 2009 года па версіі Тузіна Гітоў http://music.fromby.net . Атрымаў другое месца ў ТОП-10 сайта музычных і народных экспертаў experty.by. Стаў лепшым беларускамоўным альбомам 2009 года па версіі таго ж http://www.experty.by . На дыск патрапілі як ужо вядомыя песні, так і старыя ў новай апрацоўцы.