
Эдуард Акулін нарадзіўся 7 студзеня 1963 г. ў вёсцы Вялікія Нямкі на Гомельшчыне. Скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт імя Ф. Скарыны і аспірантуру АН Беларусі. Працаваў настаўнікам, загадчыкам філіі Літмузея М.Багдановіча "Беларуская хатка", намеснікам галоўнага рэдактара часопіса "Першацвет", рэдактарам аддзела паэзіі часопіса "Полымя". Цяпер - намеснік галоўнага рэдактара часопіса "Дзеяслоў", а таксама намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў. Аўтар кніг паэзіі : "Пяшчота ліўня"(1990 г.), "Крыло анёла"(1995 г.), драматычнай містэрыі "На Каляды"(1996 г.), "Радно"(2000 г.), "Непрычалены човен" (2003 г.), магнітаальбомаў : "Мая Крывія"(1995 г.), "Як яна і я"(2000 г.) і кампакт-дыску "Напачатку была Песня" (2003 г.). Лаўрэат другой прэміі 1-га ўсебеларускага фестывалю бардаўскай песні (1993 г).