
«Вольны хор» прэзентаваў альбом «Годныя песні», у які ўвайшлі песні і гімны беларускіх аўтараў. Калектыў прысвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і ўсім беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду. У альбом «Годныя песні» былі адмыслова адабраны творы, якія абуджаюць патрыятычныя пачуцці, нагадваюць нам хто мы і адкуль. Некаторыя тэксты з песень альбома былі забаронены ў розныя часы, а аўтары растраляны. Праект «Годныя песні» — гэта адраджэнне беларускай культуры, вяртанне да сапраўдных каштоўнасцяў. Спампаваць спеўнік «Годныя песні» з нотамі, акордамі і словамі песняў, якія выконвае «Вольны хор», можна тут: https://symbal.by/t/speuniki/ Паслухаць «Годныя песні» можна на ўсіх папулярных платформах: Spotify, Яндекс Музыка, Apple Music, iTunes Store, Tidal, Deezer, Pandora, Boom, VK Music, YouTube Music: https://ffm.to/hodnyjapiesni
This collection has no playable songs right now.