Loading home…

Андрэй Хадановіч упершыню праспяваў беларускую версію «Муроў» на марознай «Плошчы-2010». Ён пераклаў з польскай мовы тэкст песні «Mury», якая была нефармальным гімнам польскай «Салідарнасці». Яе напісаў у 1978 годзе і выконваў польскі музыка Яцэк Качмарскі. У сваю чаргу Яцэка Качмарскага натхніла песня L'estaca каталонскага спевака Луіса Льякі, якую той напісаў у 1968 годзе. Яна была гімнам змагання з дыктатурай Франка ў Каталоніі.